Беларуская Служба

Амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла прысуд Латыпаву

17.08.2021 08:33
"Яшчэ адзін прыклад жахлівай жорсткасці рэжыму Лукашэнкі"
Сцяпана Латыпава выносяць з залі суда Screenshot z Youtube.com

Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала прысуд палітвязню Сцяпану Латыпаву. 16 жніўня суд Савецкага раёна Мінска асудзіў яго на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф — 8.700 рублёў, піша euroradio.

"Яшчэ адзін прыклад жахлівай жорсткасці рэжыму Лукашэнкі",  піша ў Twitter прэс-служба амбасады. І нагадвае, што пагроза доўгага турэмнага тэрміну "даводзіла яго да роспачы". Падкрэсліваецца, што "увесь свет назірае" за тым, што адбываецца ў сённяшняй Беларусі.

Сцяпан Латыпаў быў асуджаны за "арганізацыю і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", за "супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў" і "махлярства ў асабліва буйным памеры". Сваёй віны ён не прызнаў.

эж

Сцяпана Латыпава асудзілі на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму

16.08.2021 16:43
На паседжанні 1 чэрвеня палітвязень заявіў пра пагрозы ягонаму бацьку і суседзям ды пра невыносныя катаванні.