Беларуская Служба

Грамадзянскую супольнасць у Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі і пераслед

17.08.2021 14:12
Такія высновы зрабілі праваабаронцы па выніках агляду змен у законы Беларусі за апошні год.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/viasna96

Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі ўнесеныя за апошні год змены ў законы Беларусі па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, аб экстрэмізме, аб сілавых ведамствах, аб масавых мерапрыемствах і СМІ з пункту гледжання іх уплыву на сітуацыю з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі.

«Можна канстатаваць, што ўлады Беларусі дапускаюць масавыя і сістэмныя парушэнні правоў чалавека, а прававая сістэма не ў сілах забяспечыць належную прававую абарону парушаных правоў і цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі і пераслед іншадумцаў», - гаворыцца ў падсумаванні.

юл