Беларуская Служба

У Беларусі працягваюцца затрыманні

17.08.2021 14:41
У аўторак сілавікі схапілі мінімум трох чалавек: рабочага ды грамадскіх актывістаў.
  .
Шахцёр Алег Кудзёлка. Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/bnkbel

Стала вядома, што ў ДАІ затрымалі шахцёра Алега Кудзелку, які ў верасні 2020 года адмовіўся паднімацца на паверхню. Алег прыехаў для абмену пасведчання кіроўцы.

Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязана з адміністрацыйнай справай. Родныя Алега спрабуюць атрымаць інфармацыю, але міліцыянты не называюць канкрэтную прычыну затрымання, піша @novychas.

У Гомелі затрымалі актывіста Іллю Міронава. Яго затрымлівалі ў ліпені, але потым адпусцілі пад падпіску аб нявыезде.

У Шчучыне быў затрыманы гродзенскі інстаграм-блогер Ермашук Вадзім. Паводле папярэдняй інфармацыі, гродзенскага блогера затрымалі на 72 гадзіны. У якім статусе знаходзіцца Вадзім і па якім артыкуле затрыманы, пакуль невядома.

юл