Беларуская Служба

Навучанне па-беларуску ў 5 гімназіях сталіцы

17.08.2021 19:02
У Мінску па-беларуску вучацца толькі чатыры тысячы школьнікаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Juraj Varga from Pixabay/CC0

Такія звесткі агучыла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ірына Чарняўская.

У пяці гімназіях увесь працэс навучання цалкам арганізаваны на беларускай мове. У дзесяці сярэдніх школах такое навучанне арганізавана ў асобных класах.

«Усяго такіх класаў 171. Гэта каля чатырох тысяч дзяцей», — удакладніла Чарняўская.

Чатыры тысячы — гэта прыкладна 2% ад усёй колькасці школьнікаў сталіцы. Усяго ў Мінску 244 гімназіі і школы.