Беларуская Служба

Меркель абмяркуе Беларусь з Пуціным

18.08.2021 16:23
Ангела Меркель у найбліжэйшы тыдзень мае намер паслядоўна наведаць Маскву (20 жніўня) і Кіеў (22 жніўня).
Władimir Putin i Angela Merkel
Władimir Putin i Angela MerkelCarsten Rehder/PAP

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель падчас візіту ў Расію мае намер абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт. Ён таксама назваў сярод тэм канфлікт на ўсходзе Украіны.

«Гаворка будзе ісці дакладна аб буйных міжнародных тэмах: аб канфлікце на ўсходзе Украіны, для вырашэння якога Расія можа зрабіць больш, чым робіць, аб Беларусі», – цытуе яго REFORM.by са спасылкай на ТАСС.

Таксама можа быць закранутая тэма Афганістана.

Ангела Меркель у найбліжэйшы тыдзень мае намер паслядоўна наведаць Маскву (20 жніўня) і Кіеў (22 жніўня).

эж


Кіраўнікі МУС краінаў-членаў абмяркуюць міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы ЕС

18.08.2021 08:31
Склікаць пазачарговую сустрэчу Славенію, якая ў цяперашні час кіруе працай Савета ЕС, папрасіла Літва.