Дзейнасць Руху «За свабоду» прыпыненая на 1 месяц. Такое рашэнне прыняў 19 жніўня Вярхоўны суд, напісаў у «Фэйсбуку» старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч. За гэты час арганізацыя павінна выправіць праблемы з юрыдычным адрасам.
Рух «За свабоду» трапіў пад масавыя рэжымныя рэпрэсіі грамадскіх арганізацый. 14 ліпеня ў офісе арганізацыі адбыўся вобшук, пасля чаго Следчы камітэт апячатаў памяшканне.
вс