Беларуская Служба

Беларускія ўлады распрадаюць старадаўнія палацы

20.08.2021 16:02
У Мёрскім раёне за 29 рублёў прадаюць сядзібу Рудніцкіх – гэта гісторыка-культурная каштоўнасць. Падобны лёс і палацу Радзівілаў у Дзятлаве.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/spadczyna

Сядзіба Рудніцкіх - будынак агульнай плошчай 772,6 кв. м. - пабудаваная ў 1810-1820-х гадах для дваранскага суддзі Аляксандра Рудніцкага па праекце архітэктара Віткоўскага ў стылі класіцызму. Будынак неаднарозава спрабавалі прадаць раней, але жадаючых яго купіць не знайшлося.

Таксама ў Дзятлаве за 145 рублёў выстаўлены на продаж палац Радзівілаў сярэдзіны XVIII ст, піша тэлеграм-канал @spadczyna. Апошнія 10 гадоў будынак пуставаў, раней у ім размяшчалася стаматалогія.

Аб'ект некалькі разоў ужо выстаўляўся на таргі, але безвынікова. Апошні аўкцыён прайшоў у сакавіку, тады палац спрабавалі прадаць за $ 12 тыс.

Новы аўкцыён пройдзе 15 верасня. Стаць уладальнікамі гістарычнага будынка можна за мінімальныя грошы.

Яшчэ нядаўна купляць і аднаўляць старажытныя палацы становіцца трэндам. Летась сядзібу Горватаў у Нароўлі набыў пісьменнік Андрусь Горват з сябрамі, а журналіст Павел Дабравольскі нядаўна стаў уладальнікам 200-гадовай сядзібы пад Мёрамі.

Цяпер жадаючых набываць палацы не знаходзіцца.

юл