Беларуская Служба

Уладальнік сеткі Mart Inn назваў памылкай прыход у Беларусь

20.08.2021 14:08
Літоўскі бізнесовец Міндаўгас Марціняквічюс разглядае магчымасць продажу рознічнай сеткі Mart Inn Food.
Ілюстрацыйны здымакhttps://vk.com/club78722564

Прадпрымальнік заявіў пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву BNS.

“Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, ні для каго не сакрэт. У такіх умовах працаваць вельмі складана. Там было шмат стратаў і пакуль няма чым хваліцца", - ахарактарызаваў ён вынікі свайго бізнесу ў Беларусі.

"Улічваючы бягучую сітуацыю ў Беларусі, ліквіднасць там цяпер блізкая да нуля. Рашэнне інвеставаць у Беларусь, я лічу, было няправільным. Гэтая краіна кардынальна адрозніваецца ад Літвы з пункту гледжання бізнес-асяроддзя, і ўмовы для інвесціравання там вельмі неспрыяльныя ", - дадаў Марцінкявічюс.

Бізнесовец збіраецца прадаць свой бізнес у Беларусі.

юл