Беларуская Служба

У Іўі затрыманы былы падпалкоўнік міліцыі, якога пазбавілі звання за ўдзел у пратэстацыйных акцыях

22.08.2021 12:09
Пётр Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў.
Пётр Будзькоscreen https://t.me/viasna96/6782

Стала вядома, што 20 жніўня ў Іўі (Гродзенская вобласць) затрыманы Пётр Будзько — былы падпалкоўнік міліцыі, якога пазбавілі звання праз палітычныя погляды, паведаміла Вясна.

Мужчыну затрымалі на працоўным месцы: там, дома і на лецішчы праведзеныя вобшукі, затрыманая тэхніка. Меркавана, ён знаходзіцца ў гродзенскім КДБ.

Пётр Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Пачынаў з ДАІ, працаваў у розных раёнах вобласці, а скончыў у Карэлічах у якасці намесніка начальніка РАУС. Сышоў са службы ў 20217 г. Пабываў у Расіі і на Захадзе. У снежні 2020 года Пётр Будзько адседзеў 32 сутак па артыкуле 23.34 КаАП.

«Пасля падзей у Мінску зразумеў, што ў краіне не стала Закона. Апанавала крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад улад і дэпутата аднаўлення законнасці, спынення гвалту, прыцягнення вінаватых да адказнасці», — распавядаў Пётр Браніслававіч у інтэрв'ю «Народнай волі» ў лютым 2021 года.

яс