Раней Вінаградаў адседзеў 45 содняў, пасля чаго стала вядома пра крымінальную справу супраць яго.
Пра выхад Паўла Вінаградава на волю 22 жніўня паведаміла ягоная жонка.
5 жніўня стала вядома, што ў дачыненні Паўла завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 367 – «паклёп на прэзідэнта».
Пакуль не вядома, ці спынена крымінальная справа супраць Вінаградава, ці яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
Нагадаем, вядоўцу праграмы «Гэта ж Вінаград!» на «Белсаце» затрымалі 5 ліпеня. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля гэтага дадалі яшчэ 30.
яс/паводле Свабоды