Беларуская Служба

Беларуская Рада культуры запрашае падтрымаць затрыманых музыкаў з гурта IRDORATH 

23.08.2021 06:30
На пачатку жніўня музыкі і іх сябры былі затрыманыя на дні народзінаў фронтвумэн гурта Надзеі Калач.
 Irdorath
Канцэрт Irdorathhttps://www.youtube.com/watch?v=E9F_v_WNUuA

У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры запрашае паглядзець незвычайную імпрэзу Show in the woods фэнтэзі-фолк гурту Irdorath, запісаную ў лесе ў чэрвені 2020 году.

На пачатку жніўня музыкі і іх сябры былі затрыманыя на дні народзінаў фронтвумэн гурта Надзеі Калач. Некаторыя з іх ужо асуджаныя на 15 сутак, некаторыя былі аштрафаваныя на значныя сумы.

У дачыненні да шасці затрыманых распачалі крымінальныя справы. Удзельнікаў гурта абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак, паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.

Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

яc