«Рост ВУП Беларусі, паводле ацэнкі Еўразійскага банку развіцця, запаволіўся ў ліпені да 3-3,4% год да года з каля 4% месяцам раней. У ліпені істотна аслабла дынаміка апрацоўчай прамысловасці: рост знізіўся да 1,5% год да года з 6,1% у чэрвені ва ўмовах завяршэння актыўнай фазы аднаўлення вонкавага попыту», – гаворыцца ў аглядзе.
Паводле ацэнак экспертаў, падтрымала эканоміку ў ліпені сфера паслуг, якая ў вялікай ступені кампенсавала зніжэнне ўкладу прамысловасці. «На фоне скарачэння інвестыцый (мінус 13,4% г/г у ліпені) гэта можа паказваць на ажыўленне спажывецкай актыўнасці ў сувязі з адаптацыяй да ўмоваў пандэміі», – лічаць аналітыкі ЕАБР.
Як паведамлялася, па дадзеных Белстата, ВУП краіны ў першым паўгоддзі вырас на 3,3%. Па выніках сямі месяцаў гэты паказчык не змяніўся. На мінулым тыдні стала вядома, што Мінэканомікі павысіла прагноз росту беларускага ВУП ў 2021 годзе з 1,8 да 3,3%. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.
Naviny.online/нг