Беларуская Служба

Крыніцы з унутраных войскаў: рэферэндум запланаваны на 10 лютага, мы ўжо рыхтуемся

07.01.2022 09:51
Актывізаваліся трэніроўкі асабовага складу вайскоўцаў, што тлумачыцца падрыхтоўкай да гэтай даты.
Канстытуцыя Рэспублікі БеларусьКрыніца: gov.by

«Рэферэндум», які мае легалізаваць змены ў Канстытуцыю, можа адбыцца ўжо 10 лютага — так паведамляюць «Нашай Ніве» служачыя ўнутраных войскаў.

Як інфармуюць крыніцы, актывізаваліся трэніроўкі асабовага складу вайскоўцаў, што тлумачыцца падрыхтоўкай да гэтай даты.

«Адбываецца звычайная, але масштабная падрыхтоўка груп выцяснення, рассяроджвання, патрулявання і гэтак далей: аддзяленне, узвод, рота. Потым у складзе батальёнаў і В/Ч.

Раней перад падзеямі кшалту выбараў праводзілі агульныя вучэнні ўсіх унутраных войскаў, з 2020-га ўзялі моду трэніравацца разам з АМАП.

Падрыхтоўка ўключае ў сябе таксама дадатковыя заняткі па ідэалогіі», — распавядюць «НН» крыніцы.

Раней пра правядзенне рэферэндума ў лютым неаднаразова заяўляла кіраўніцтва МУС. Меркавалася, што гэта будзе канец месяца.

Але суразмоўцы дапускаюць, што дата можа быць наогул перайграна ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Казахстане.

эж

Лешак Шарэпка: Лукашэнка ставіцца да ўласнага народа як да біямасы

23.12.2021 11:51
«З самага пачатку свайго кіравання ён мэтанакіравана знішчае праявы беларушчыны, робіць гэта на карысць Расіі». 

Лукашэнка заявіў, што ў наступныя два-тры дні праект Канстытуцыі вынесуць на ўсенароднае абмеркаванне

23.12.2021 14:45
Лукашэнка правёў чарговую нараду па пытаннях зменаў у Канстытуцыю.