Беларуская Служба

Ціханоўская: «Святы на нашай Радзіме – гэта святы з болем у сэрцах»

07.01.2022 16:00
Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных з Раством.
Святлана Ціханоўскаяtsikhanouskaya.org

«Святы на нашай Радзіме – гэта святы з болем у сэрцах: тыя, хто застаўся, не могуць сабрацца за адным сталом са сваімі сваякамі, якія выехалі з краіны ў пошуках паратунку ад рэпрэсій.

Зло наступае на чалавечыя лёсы. Але для таго і святкуецца штогод Раство Хрыстова, каб мы памяталі: злу ўжо вынесены прысуд. Зло не мае сэнсу, не мае перспектывы, не мае будучыні. Яно будзе пераможана – і зараз вельмі важна пра гэта памятаць. І заставацца на баку дабра і праўды.

Я веру, што нашымі агульнымі намаганнямі сем’і беларускіх палітвязняў уз’яднаюцца, у Беларусі будзе адноўлена павага да годнасці і правоў чалавека, наша краіна залечыць раны і адродзіцца да новага жыцця. Са святам!»

Раство Хрыстова – гэта свята, якое нясе радасць і надзею

07.01.2022 05:16
З каляднымі віншаваннямі да ўсіх беларусаў звяртаецца айцец Уладзімір Місяюк, настаяцель праваслаўнага прыхода ў Саколцы.