Яны атрымаюць дапамогу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, паведамляе польская Памежная служба.
Прэс-сакратарка Памежнай службы Ганна Міхальска кажа, што з 18 жніўня 2020 года ў Польшчу ўехала больш за 23 тысячы такіх людзей.
-Пераважна гэта людзі, якія прыязджаюць па гуманітарных візах. Частка з іх просіць міжнароднай абароны ўжо падчас перасячэння мяжы, частка робіць гэта ўжо на тэрыторыі Польшчы. Такіх людзей кожны дзень прыязджае некалькі дзясяткаў. Польшча штодзённа аказвае дапамогу беларусам, якіх пераследуюць у Беларусі.
Калі казаць пра міграцыйны крызіс, то 36 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу. У гэтым месяцы было 180 спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі.
ав