Беларуская Служба

Дачка Мацкевіча: Галоўная задача выратаваць бацьку жыццё

13.02.2022 15:29
Заўтра філосаф перастане піць ваду
Уладзімір Мацкевічфота: Радыё «Свабода»

Уладзімір Мацкевіч працягвае галадоўку. Ён патрабуе перадаць яго справу ў суд і змяніць меру стрымання. Гэтыя патрабаванні можна выканаць нават ва ўмовах прававога дэфолта Беларусі – кажа дачка філосафа Надзея Лучанок. Цяпер нашая галоўная задача – выратаваць яму жыццё. Часу засталося няшмат.

-Мінімум – гэта не дапусціць сухой галадоўкі. Максімум, каб усе яго патрабаванні былі выкананыя. Я ўпэўненая, што мой бацька не хоча паміраць, што яму ёсць, што сказаць. Але гэта чалавек місіі. І ён пойдзе да канца. У яго цяпер няма іншых спосабаў і гэта адзінае, што ён можа зрабіць – ахвяраваць сваім здароўем, каб звярнуць нашую ўвагу на вечныя каштоўнасці, як разуменне дабра і зла.

З заўтрашняга дня Уладзімір Мацкевіч плануе адмовіцца і ад вады.

ав

Палітолаг Андрэй Ягораў пра галадоўку філосафа Уладзіміра Мацкевіча: Ён гатовы пайсці да канца

08.02.2022 15:52
Філосаф, публіцыст Уладзімір Мацкевіч, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА, трымае галадоўку пяты дзень.