Беларуская Служба

Ідзе збор грошай на рэабілітацыю беларускага добраахвотніка, якому ампутавалі ніжнюю канцавіну

02.01.2024 17:50
Падтрымаць параненага беларуса можна праз спасылку.
      ,
Ідзе збор грошай на рэабілітацыю беларускага добраахвотніка, якому ампутавалі ніжнюю канцавінукрыніца: Беларускі добраахвотніцкі корпус

Адкрыты збор сродкаў на рэабілітацыю байца Беларускага добраахвотніцкага корпусу. Беларус атрымаў сур’ёзнае раненне ў баях на аўдзееўскім кірунку. Ягонае імя не называецца.

«За некалькі дзён да 2024 года наш кулямётчык вярнуўся на фронт пасля цяжкага ранення, атрыманага падчас запарожскага контрнаступу. Пры штурме варожых пазіцый, у апошні тыдзень 2023 года, ён атрымаў яшчэ адно раненне на аўдзееўскім кірунку. На жаль, прыйшлося правесці ампутацыю стапы ды часткі галёнкі. Для найхутчэйшага аднаўлення і вяртання нашага брата ў шляхетныя шыхты, мы адкрылі збор», – паведаміў Беларускі добраахвотніцкі корпус.

Падтрымаць параненага беларуса можна праз спасылку.

Беларускі добраахвотніцкі корпус быў створаны 25 снежня 2022 года. 

14 снежня 2023 года Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прызнала Беларускі добраахвотніцкі корпус «экстрэмісцкім фармаваннем».

вс