Беларуская Служба

Суд над Нінай Багінскай пачнецца 30 траўня

19.05.2025 11:50
Гэта сёмая справа паводле гэтага артыкула з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда.
 .
Ніна Багінская. Архіўнае фотаЗдымак з адкрытых крыніц

30 траўня а 10:30 у судзе Першамайскага раёна Мінску будзе разглядацца крымінальная справа супраць актывісткі Ніны Багінскай паводле ч. 2 арт. 342 КК (неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў). Пра гэта паведамілі крыніцы «Белсату». Аснову абвінавачання супраць Ніны Багінскай складаюць адміністратыўныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.

Прычынай сталі шпацыры са значкам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.

Як стала вядома, падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.



Гэта сёмая справа паводле гэтага артыкула з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда, нагадвае «Вясна».

Ніна Багінская па прафесіі геолаг, яна падтрымлівала розныя ініцыятывы па абароне правоў чалавека і захаванні гістарычнай памяці ў Беларусі.

аз

Прызначаная дата суда над Нінай Багінскай

15.05.2025 14:06
Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.