Беларуская Служба

Польшча адмяняе нашэнне масак на вуліцы

25.05.2020 09:07
Кіраўнік Мінздароўя: Магчыма, у трох ваяводствах, дзе эпідэміялагічная сітуацыя найбольш складаная, маскі адмененыя не будуць.
       -
Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі на прэс-канферэнцыіPAP/Mateusz Marek

«Сёння альбо заўтра будзе прынятае рашэнне аб адмене абавязковых масак на вуліцы», – паведаміў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі. Палітык адначасова дадаў, што, магчыма, у трох ваяводствах, дзе эпідэміялагічная сітуацыя найбольш складаная, маскі адмененыя не будуць. Маскі неабходна будзе надалей насіць у закрытых памяшканнях і грамадскім транспарце.  

Польшча неўзабаве прыступіць да чацвёртага этапу размарожвання эканомікі. У яго рамках, у прыватнасці, будзе дазволена правядзенне важных сямейных мерапрыемстваў, напрыклад, вяселляў, будуць таксама адкрытыя спартыўныя аб'екты ў будынках (спартыўныя абʼекты на адкрытым паветры ўжо працуюць).

Польшча 16 красавіка ўвяла абавязак насіць маскі альбо закрываць рот і нос іншым чынам, напрыклад, хусткай альбо шалікам, у грамадскіх месцах, у тым ліку на вуліцы, у парках і іншых месцах на адкрытым паветры.

вс