Беларуская Служба

У Польшчы працягваецца сельскагаспадарчы перапіс

12.09.2020 11:36
 Сельскагаспадарчы перапіс павінен актуалізаваць дадзеныя аб польскай вёсцы.
Ілюстраційне фотоPhoto: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да канца лістапада ў Польшчы будзе працягвацца сельскагаспадарчы перапіс. Ён павінен актуалізаваць дадзеныя аб польскай вёсцы. У выніку стане вядома фактычная структура польскага сяла (хто жыве ў вёсках і чым займаецца) і вытворчы патэнцыял сельскай гаспадаркі.

У сувязі з эпідэміяй каранавіруса Галоўнае статыстычнае ўпраўленне заклікае фермераў удзельнічаць у спісе пры дапамозе інтэрнэту.

Старшыня ўпраўлення Дамінік Розкрут(Dominik Rozkrut) сказаў у Першай праграме Польскага радыё, што гэтай формай скарысталіся амаль 35 тысяч фермераў:

- Ужо цягам першых дзён у інтэрнэце анкеты запоўнілі столькі фермераў, колькі  цягам усяго перапісу, які адбыўся 10 гадоў таму. Гэта поспех. Магчымасць запаўнення анкетаў у інтэрнэце, гэта цяпер асноўная форма ўдзелу ў сельскагаспадарчым перапісе, да якой мы заахвочваем фермераў.

Анкету можна запоўніць з дапамогай камп'ютара або смартфона, што займае ад 5 да 30 хвілін, запэўніў старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Дамінік Розкрут.

аз