Беларуская Служба

У Варшаве ўшанавалі ваенных інвалідаў, якія змагаліся на ўсходніх тэрыторыях даваеннай Польшчы

17.08.2021 16:10
Дошка была ўсталяваная на сцяне шматпавярховага дама на вуліцы Фоксаль, у якім знаходзіцца сядзіба Саюза ваенных інвалідаў Рэспублікі Польшча.
          .
Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык.PAP/Marcin Obara

У Варшаве была адкрыта памятная дошка, прысвечаная ваенным інвалідам з усходніх тэрыторыяў даваеннай Польшчы. Дошка ўшаноўвае герояў бітваў за былыя ўсходнія тэрыторыі краіны.

Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык сказаў, што дошка павінна нагадваць людзям пра незвычайных польскіх герояў:

- Гэта дошка ў гонар усіх, хто змагаўся за веліч, цэласнасць і незалежнасць Польскай Рэспублікі.

Памятная дошка была ўсталяваная на сцяне шматпавярховага дама на вуліцы Фоксаль, у якім знаходзіцца сядзіба Саюза ваенных інвалідаў Рэспублікі Польшча.

IAR/аз