Беларуская Служба

Самалёт з эвакуіраванымі з Афганістана прыляцеў у Польшчу

19.08.2021 07:02
У варшаўскім аэрапорце прызямліўся PLL LOT Dreamliner з людзьмі, эвакуіраванымі з Афганістана.
Самалёт з эвакуіраванымі з Афганістана прыляцеў у ВаршавуPAP/Wojciech Olkuśnik

Пасля пасадкі машыны міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак падзякаваў жаўнерам і ўсім, хто ўдзельнічаў у аперацыі.

«Польшча не пакідае сваіх грамадзян і саюзнікаў у патрэбе», – зазначыў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны ў допісе на Twitter.

У другой палове дня эвакуіраваных з Узбекістана, раней дэпартаваных з Кабула, забралі на самалёце. Большасць пасажыраў – афганцы, якія супрацоўнічалі з польскім вайсковым кантынгентам і іх сем'і.

У мэтах бяспекі польскі ўрад не паведамляе, калі наступныя самалёты зноў адправяцца ў Афганістан.

ПР/юл