Беларуская Служба

Урад Польшчы падтрымлівае прамысловасць краіны

19.08.2021 14:23
Пра гэта заявіў кіраўнік ураду падчас афіцыйнай візіту на фабрыку па вырабу чыгуначнага транспарту.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас наведвання чыгуначнага заводу ў БыдгашчыPAP/Tytus Żmijewski

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі сказаў, што фірма «Pesa», якая вырабляе чыгуначныя машыны, ёсць добрым прыкладам таго, як польская дзяржава падтрымлівае вытворчую галіну.

Падчас наведвання заводу «Pesa» ў Быдгашчы польскі прэмʼер-міністр падкрэсліў, што дзяржаўныя ўстановы дапамаглі кампаніі, калі яна знаходзілася на мяжы банкруцтва. Палітык зазначыў, што «Pesе» не дапамагла нябачная рука рынку, а бачная рука польскай дзяржавы.

Прэмʼер-міністр дадаў, што такія краіны, як Германія, Нідэрланды і Аўстрыя, дзейнічаюць падобным чынам, каб падтрымаць сваю прамысловасць.

У ліпені маштабы прамысловай вытворчасці ў Польшчы выраслі на 9,8%. Такую інфармацыю апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. У параўнанні з чэрвенем бягучага года рост вытворчасці знізіўся на 3,9%.

юл