Беларуская Служба

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Эвакуацыю з Афганістана ўскладняе хаос

20.08.2021 08:32
У Польшчу прыбываюць чарговыя групы афганцаў-супрацоўнікаў польскай вайсковай місіі ў Афганістане.
          ,   .
Ноччу ў варшаўскім вайсковым аэрапорце прызямліўся чарговы самалёт з групай асобаў, эвакуяваных з Кабула.PAP/Wojciech Olkuśnik

Ноччу ў варшаўскім вайсковым аэрапорце прызямліўся чарговы самалёт з групай асобаў, эвакуяваных з Кабула, паведаміў у Твітары міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Самалёт польскай авіякампаніі LOT прыляцеў з Узбекістана, адкуль забраў бежанцаў, дастаўленых туды з Кабула польскімі вайсковымі самалётамі.
«Словы падзякі жаўнерам, якія ўдзельнічаюць у гэтых аперацыях», – напісаў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны.

У сваю чаргу кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Солёх(Paweł Soloch) выказаў надзею, што колькасць эвакуяваных афганскіх паплечнікаў Польшчы, НАТА і партнёраў па альянсе будзе павялічвацца:

- Акцыю ўскладняе натоўп людзей, які хоча дабрацца да аэрапорта ў Кабуле. Мы кантактуем з асобамі, якія ўжо атрымалі згоду на эвакуацыю, але маюць праблемы даехаць да аэрапорта. Даезд займае многія гадзіны. Яго запавольваюць, як талібы, так і іншыя асобы, якія накіроўваюцца ў аэрапорт.

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык сказаў, што афганцы будуць знаходзіцца на каранціне ў спецыяльна падрыхтаваных для іх месцах і пройдуць усе працэдуры, звязаныя з дзеючымі санітарнымі нормамі. Бежанцы застануцца пад апекай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Ім будзе аказаная неабходная дапамога.

Нагадваем, першы самалёт з людзьмі, эвакуяванымі з Афганістана, прыбыў у Варшаву пазаўчора позна ўвечары.

IAR/аз

Германія раскайваецца за Афганістан

17.08.2021 17:31
«Германія нясе салідарную адказнасць за гэтую трагедыю», – падкрэсліў прэзідэнт Франк -Вальтэр Штайнмаер.

Польшча дапаможа ЕС і НАТА ў эвакуацыі супрацоўнікаў з Афганістана

17.08.2021 18:32
У нас папрасілі дапамогі НАТА, ЕС і Міжнародны алімпійскі камітэт, заявіў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.

Віцэ-кіраўнік польскага МЗС: Сітуацыя ў Кабуле вельмі дынамічная

18.08.2021 09:29
У цяперашні час талібы не перашкаджаюць у міжнароднай эвакуацыі, заявіў Марцін Пшыдач.