Беларуская Служба

«Заявы МЗС Расіі пацвярджаюць заангажаванне расійскай дыпламатыі ў інфармацыйную барацьбу з Захадам»

20.08.2021 17:32
Такім чынам выказванні Марыі Захаравай падсумаваў прэс -сакратар Міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.
    a  . , , 2017 .
Уладзімір Пуцін узнагародзіў Марыю Захарaву Ордэнам Дружбы. Масква, Крэмль, 2017 года.Автор: Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=55390599

Словы прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Расіі Марыі Захаравай чарговы раз пацвярджаюць глыбокае заангажаванне расійскай дыпламатыі ў інфармацыйную барацьбу з Захадам, ацаніў у інтэрв'ю PAP прэс-сакратар Міністра-каардынатара спецслужбаў.

Станіслаў Жарын спаслаўся на заяву Захаравай, якая прагучала ў чацвер, што Масква занепакоеная «перспектывай павелічэння ваеннай прысутнасці ЗША ў Польшчы».

«Марыя Захарава ў чацвер падчас сваёй штотыднёвай сустрэчы з журналістамі працягвае антызаходнюю рыторыку. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Расіі ў чарговы раз выказала «занепакоенасць»дзейнасцю НАТА. Асаблівым чынам яна атакавала амерыканскую ваенную прысутнасць у Польшчы», – сказаў Жарын.

Паводле яго, наратыў Захаравай аб прысутнасці хаўрусніцкіх войскаў у Польшчы зʼяўляецца элементам дэзынфармацыйнай дзейнасці, накіраванай на ўказванне меркаванай пагрозы з боку Захаду.

«Расійская прапаганда распаўсюджвае вобраз агрэсіўнага НАТА ў прапагандысцкіх і палітычных мэтах. Такім чынам, яна маскіруе ўласную агрэсію ў адносінах да іншых краін, а таксама трымае расійскае грамадства ў пачуцці пагрозы, спадзеючыся, што дзякуючы гэтаму расейцы будуць падтрымліваць крамлёўскія эліты, насуперак відавочнаму правалу расійскай дзяржавы», – дадаў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.

PAP/аз