Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Праблема на мяжы – гэта брудная гульня Лукашэнкі і Крамля

21.08.2021 16:12
З пачатку жніўня мяжу з Беларуссю спрабавала незаконна перасекчы больш за 2 тысячы чалавек.
Migranci na granicy polsko-białoruskiej
Migranci na granicy polsko-białoruskiejPAP/ITAR-TASS/Irina Polina

Падпаручнік памежнай службы Польшчы Анна Міхальська паведаміла, што многае сведчыць аб умяшанні беларускіх спецслужбаў у спробы фарсіравання польска-беларускай мяжы незаконнымі мігрантамі:

-Многія дзеянні, якія мы назіраем у апошні час, напрыклад, словы імігрантаў аб тым, што частка іх дакументаў знішчаецца ў Беларусі, сведчаць аб тым, што гэтымі дзеяннямі могуць кіраваць.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак напісаў у Твітэры, што «праблема на мяжы – гэта брудная гульня Лукашэнкі і Крамля». Узмацняць абарону на мяжы з Беларуссю дапамагае таксама Войска Польскае. Зараз пракладзена больш за 100 кіламетраў плота ў межавай паласе, а ў найбліжэйшы час будзе пракладзена дадатковых 50. Гэта павінна дапамагчы стрымліваць плынь імігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу Польшчы з Беларуссю.


Анна Міхальска запэўніла, што ўсім затрыманым на мяжы аказваецца дапамога:

-У пятніцу памежная служба выкрыла амаль 100 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Мы затрымалі 27 чалавек, усе яны патрапілі ў закрыты цэнтр для замежнікаў, дзе яны ў бяспецы, там ім будзе аказаная дапамога.

Падпаручнік таксама паведаміла, што няма груп імігрантаў, якія незаконна вандруюць на тэрыторыі Польшчы. З пачатку жніўня мяжу з Беларуссю спрабавала незаконна перасекчы больш за 2 тысячы чалавек.

iar/эж


Павел Коваль: Нелегалы на ўсходняй мяжы ЕС – гэта інструмент палітыкі Беларусі і Расіі

20.08.2021 10:21
Паводле палітыка, хутчэй за ўсё, асобы, якія цяпер спрабуюць перасекчы мяжу з Беларуссю, гэта не бежанцы з Афганістана.

Мінабароны: Расія і Беларусь «тэстуюць» Польшчу пры дапамозе нелегалаў з Блізкага Усходу

20.08.2021 12:19
Паводле Марціна Ацепы, дзейнасць расійскіх службаў накіравана на ўвядзенне хаосу ў публічнай прасторы.