Фонд «Беларускі дом» у Варшаве перадаў сёння школьныя наборы дзецям рэпрэсаваных беларусаў, якія за апошні год трапілі ў Польшчу.
220 заплечнікаў са школьнымі прыналежнасцямі падрыхтаваў Міжнародны Ротары-клуб, - расказаў Аляксандр Хайнэ з варшаўскага аддзялення Ротары-клуб.
- Усё распачалося з таго, што Марына і яе мама прафесар Ірына Грушавая зрабілі прэзентацыю для Ротары-клуб у Германіі, у Вісбадэне. Гэта адбывалася ў красавіку гэтага года. Пасля гэтай прэзентацыі Ротары-клуб пачаў шукаць магчымасць падтрымкі беларусаў у Польшчы, якія былі вымушаны бегчы з Беларусі. У траўні клуб наладзіў супрацоўніцтва з Алесем Зарэмбюком і Анастасіяй Кажапенкай з «Беларускага дому» у Варшаве.
Вынік кампаніі падтрымкі беларускіх дзяцей значна перавысіў чаканні, – сказаў Аляксандр Хайнэ
- Замест запланаваных 100-150 школьных набораў, якія мы планавалі раздаць дзецям, мы сёння можам раздаць цэлых 220 набораў.
Частку падрыхтаваных школьных набораў атрымаюць беларускія дзеці ў Беластоку і Вроцлаве.
Ротары-клуб гэта арганізацыя, якая ўцягвае ў сваю дзейнасць больш за 1,2 млн чалавек па ўсёй планеце. Гэта арганізацыя створана дзеля таго, каб прамаваць у паасобных людзях і змены ў грамадстве па ўсім свеце. Ротары-клуб уцягвае ў сваю дзейнасць людзей з розных сфераў бізнесу, прамуе вяршэнства закону, адсутнасць карупцыі і развіццё грамадства ва ўсіх сферах.
Кампанія Ротары-клуб і «Беларускага дому» мае на мэце паказаць, што сем'і, вымушаныя пакінуць Беларусь для абароны сваёй бяспекі, не застануцца самі ў эміграцыі. Гаворка ідзе пра падкрэсліванне ролі салідарнасці з боку еўрапейцаў, у тым ліку грамадскіх арганізацый, а таксама прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы ў адносінах да семʼяў, якія ў цяжкай сітуацыі адаптацыі ў новай краіне могуць мець праблемы з падрыхтоўкай дзяцей да навучальнага году, адзначаюць кіраўнікі «Беларускага дому» ў Варшаве.
яс