40 гадоў мінула з пачатку забастоўкі ў шахце «Земовіт». Гэта была другая па працягласці акцыя пратэсту падчас ваеннага становішча. Такім чынам шахцёры далучыліся да бастуючых гарнякоў па ўсёй Сілезіі, успамінаў тагачасны дырэктар Антоні Пішчэк.
-15 чысло – дзень зарплаты. Цікава, што першая змена ўжо паехала ўніз. А я думаю, учора з нагоды ваеннага становішча быў пратэст, было гучна, а сёння, як бы нічога не здарылася, ідзе здабыча. Але прыходзіць 18.00, а змена на верх не паднялася.
24 снежня 1981 года гарнякі шахты «Земовіт» спынілі забастоўку. Даўжэй за іх пратэставалі толькі калегі з суседняй шахты «Пяст» у Беруні.
ав