Беларуская Служба

Польшча істотна павялічвае выдаткі на замежную палітыку

06.01.2022 17:22
Выдаткі складуць больш за 2,3 млрд злотых (каля 500 млн еўра). 
   .
Міністэрства замежных спраў Польшчы. Ілюстрацыйны здымакфота: Gnesener1900, CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

У бюджэце Польшчы на 2022 год выдаткі на замежную палітыку павялічаныя на 13,7% у параўнанні з 2021 г. – да больш за 2,3 млрд злотых (каля 500 млн еўра). Гэта дазволіць актывізаваць дыпламатычную дзейнасць і падняць заробкі супрацоўнікам МЗС, сказаў намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі.

Віцэ-міністра лічыць, што гэта асабліва важна ў сувязі з міжнароднай сітуацыяй, якая дынамічна змяняецца. Ён падкрэсліў, што павышэнне актыўнасці польскай знешняй палітыкі неабходна ў сувязі з геапалітычнымі выклікамі.

Сярод іншага сродкі будуць накіраваныя на інвестыцыйныя задачы, такія як адаптацыя будынку пад польскую амбасаду ва Улан-Батары (Манголія) і рамонт будынкаў польскай амбасады ў Лондане. Павелічэнне выдаткаў дазволіць адкрыць новыя польскія пасольствы Польшчы ў Хартуме (Судан) і ў Кіншасе (Конга).

Дадатковыя сродкі таксама прызначаныя для фінансавання задач, звязаных са старшынствам Польшчы ў АБСЕ ў 2022 годзе.

pap/эж


Беларусь высылае польскага консула з Брэста, МЗС Польшчы выклікае беларускага дыпламата

05.01.2022 17:01
Супрацоўнікі генеральнага консульства быццам бы арганізавалі спробу ўцёкаў грамадзяніна Польшчы, падазраванага ў здзяйсненні ДТЗ у Беларусі.