Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі павіншаваў праваслаўных з Раством Хрыстовым

07.01.2022 08:12
«Нараджэнне Ісуса нагадвае нам пра тое, што новая надзея можа быць у нашых сэрцах. Жадаю гэтага кожнаму, асабліва вязням сумлення, іх сем’ям і блізкім».
ІлюстрацыяКрыніца: PAP/EPA/Georgi Licovski

7 студзеня праваслаўныя вернікі, а таксама іншыя хрысціянскія канфесіі ўсходняга барду адзначаюць Раство Хрыстова – адно з важнейшых рэлігійных святаў. З гэтае нагоды паўнамоцны і надзвычайны амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі выступіў з калядным зваротам:

-Беларусам, якія святкуюць Божае Нараджэнне паводле ўсходняга календара, жадаю радасці і спакою. Нараджэнне Ісуса заўсёды нагадвае нам пра тое, што новая надзея можа быць у нашых сэрцах. Жадаю гэтага кожнаму, асабліва вязням сумлення, іх сем’ям і блізкім.

Напярэдадні віншаванні з Калядамі прадстаўнікам усходняга хрысціянскага абраду накіравала прэзідэнцкая пара Польшчы.

эж

Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала хрысціянаў усходняга абраду з Раством

06.01.2022 12:25
«Падчас каляднай вячэры, калі вы будзеце дзяліцца прасфорай, хай усе сэрцы адчуюць цяпло і любоў, блізкасць».