Беларуская Служба

Польскія навукоўцы павярнуліся на Антарктыду

08.01.2022 10:57
На шляху ў Антарктыду палякі правялі амаль два месяцы на расійскім даследчым караблі.
Antarktyda
Antarktyda Pixabay (domena publiczna)

Праз чатыры дзесяцігоддзі польскія навукоўцы вярнуліся на кантынентальную Антарктыду. Польская акадэмія навук дабралася да Аазіса Бунгера.

Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, чацвёра польскіх навукоўцаў ужо знаходзяцца на месцы ў Аазісе Бунгера. Палярнікі з Інстытута геафізікі Польскай акадэміі навук хочуць там у першую чаргу аднавіць закрытую на працягу 42 гадоў даследчую станцыю імя Антонія Баляслава Дабравольскага.

Кіраўнік экспедыцыі прафесар Марэк Левандоўскі казаў перад адʼездам з краіны, што палярнікі таксама хочуць правесці даследаванні на месцы:

–Гэта ўнікальнае месца на зямлі, адкуль можна назіраць структуру ядра Зямлі, некранутую ні чалавекам, ні сейсмічнымі хвалямі, выкліканымі акіянам.

На шляху ў Антарктыду палякі правялі амаль два месяцы на расійскім даследчым караблі. Даследчая місія працягнецца паўтара месяца.

Станцыя імя Дабравольскага была пабудавана савецкімі вучонымі і набыта Польскай Народнай Рэспублікай у 1959 годзе. З 1979 года ў ёй не праводзілася навуковых даследаванняў. Палярнікі хочуць паставіць там аўтаматычную вымяральную ўстаноўку на сонечнай энергіі. Такім чынам, сама станцыя будзе выконваць разлікі і перадаваць вынікі ў Варшаву.

iar/эж

Трэці ў гісторыі паляк самотна і без падтрымкі дабраўся да Паўднёвага полюсу

07.01.2020 17:02
«Полюс заваяваны» – такая інфармацыя прыйшла ў Польшчу каля 22 гадзіны ў нядзелю, 5 студзеня, ад Яцка Лібухі.