Беларуская Служба

Неспакойная ноч на польска-беларускім памежжы

09.01.2022 10:09
Функцыянер памежнай службы з траўмамі галавы шпіталізаваны.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

Прэс-сакратар памежнай службы Ганна Міхальска паведаміла, што калі ў суботу толькі 10 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы мяжу з Беларуссю, то сітуацыя пагоршылася пасля поўначы.

На ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Чарэмшы, група вельмі агрэсіўных замежнікаў фарсіравала мяжу. У польскіх афіцэраў кідалі камяні, бярвёны і петарды. У выніку функцыянер памежнай службы з траўмамі галавы шпіталізаваны.

Ганна Міхальска дадала, што сілавая спроба фарсіравання мяжы адбылася таксама на ўчастку, які ахоўваецца памежнай службай у Шудзялове. Там мяжу спрабавала перасекчы група з 16 чалавек. Падчас іх затрымання людзі, якія засталіся на беларускім баку мяжы, закідалі польскіх афіцэраў камянямі і зрывалі слупы памежнай агароджы.

Прадстаўніца памежнай службы паведаміла, што сярод тых, хто ўчора змог перасекчы мяжу, былі двое грамадзян Індыі. Яны трапілі ў Польшчу праз раку Свіслач. Верагодна, яны перайшлі раку там, дзе яна была неглыбокая. Гэтыя людзі былі забяспечаны сухім адзеннем і цёплымі стравамі і напоямі.

ав