За мінулыя доўгія выходныя ў Польшчы (6-9 студзеня) адбылося 131 дарожна-транспартнае здарэнне, загінулі 14 чалавек, а 170 атрымалі раненні.
З апошняга чацвярга за перавышэнне хуткасці больш за 50 кіламетраў за гадзіну ў населеным пункце правы кіроўцы страцілі 206 чалавек. Летась у тым жа перыядзе такіх выпадкаў было 592.
З пачатку года правы кіраваць аўтамабілем страцілі 508 кіроўцаў – гэта таксама менш, чым на пачатку мінулага года, калі іх было 1215.
Таксама ад пачатку 2022 года на польскіх дарогах адбылося 333 ДТЗ, у якіх загінулі 46 чалавек, а паранены быў 381. Паліцыянты затрымалі 1 772 нецвярозых кіроўцаў, то бок на 30 менш, чым у аналагічным перыядзе ў мінулым годзе.
IAR/аз