У Малапольшчы, у Навасандэцкім павеце, 21 красавіка праходзяць вучэнні сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва. У сувязі з гэтым Урадавы цэнтр бяспекі (RCB) накіраваў жыхарам і ўсім, хто знаходзіцца ў рэгіёне, папярэджанне з заклікам захоўваць спакой.
Паводле паведамлення, з 10:00 да 12:00 будуць уключацца сігнальныя сірэны ў межах праверкі сістэмы ранняга папярэджання. Экстранныя службы адпрацоўваюць працэдуры рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
RCB падкрэслівае, што гэта выключна трэніровачныя мерапрыемствы, якія не патрабуюць ніякіх дзеянняў з боку насельніцтва. Усе сігналы носяць вучэбны характар.
Падобныя тэсты рэгулярна праводзяцца ў розных рэгіёнах Польшчы. Напрыклад, 17 красавіка аналагічныя вучэнні адбыліся ў Любачоўскім павеце Падкарпацкага ваяводства. Улады нагадваюць, што інфармацыю пра сігналы трывогі і правілы паводзін можна знайсці на афіцыйным сайце ўрада.
iar/эж