Адсутнасць сустрэчы паміж прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім падчас візіту французскага лідара ў Гданьску ў панядзелак, 20 красавіка, выклікала крытыку з боку Канцылярыі прэзідэнта Польшчы. Кіраўнік бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Марцін Пшыдач назваў гэта «страчанай магчымасцю».
Прэзідэнт Макрон у Гданьску сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і ўдзельнічаў у міжурадавым саміце з нагоды Дня польска-французскай дружбы. Сустрэча з кіраўніком польскай дзяржавы не была прадугледжана.
Марцін Пшыдач адзначыў, што рашэнне аб фармаце візіту прынялі ўрад і МЗС Польшчы, і такое ж тлумачэнне, паводле яго слоў, паступіла з Елісейскага палаца.
— Лічу, што гэта страчаная магчымасць, бо ў міжнародных справах мы павінны імкнуцца гаварыць адным голасам, — падкрэсліў дыпламат.
Пры гэтым міністр станоўча ацаніў вынікі перамоў у Гданьску, адзначыўшы, што супрацоўніцтва з Францыяй, асабліва ў сферы абароны, умацоўваецца, дадаўшы, што Францыя застаецца важным партнёрам, аднак прыярытэтам для Польшчы з’яўляюцца адносіны са ЗША.
iar/pap/эж