Беларуская Служба

Дональд Туск: Украіна разлічвае на дапамогу Польшчы ў аднаўленні адносін з Венгрыяй

05.05.2026 12:11
У Ерэване Дональд Туск сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім. Палітыкі абмеркавалі канферэнцыю па адбудове Украіны, якая неўзабаве адбудзецца ў Гданьску.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск PAP/Paweł Supernak

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване паведаміў, што Кіеў разлічвае на падтрымку Варшавы ў паляпшэнні адносін з новым кіраўніцтвам Венгрыі.

—  Украіна таксама вельмі хоча, каб мы паклапаціліся пра новага прэм’ер-міністра Венгрыі. У двукоссі — паклапаціліся. Сэнс у тым, каб спрыяць супрацоўніцтву. Адносіны паміж Украінай і Венгрыяй былі вельмі напружанымі, і, як вядома, гэта блакавала многія пытанні. Варшава таксама зацікаўленая ў аднаўленні даверу паміж Будапештам і Кіевам, бо гэта будзе выгадна ўсім у Еўропе.

На палях саміту ў Ерэване Дональд Туск сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім. Палітыкі абмеркавалі канферэнцыю па адбудове Украіны, якая неўзабаве адбудзецца ў Гданьску.

iar/эж