Беларуская Служба

Кіраўнік МУС выказаў падзяку памежнікам за працу на польска-беларускай мяжы

14.08.2021 10:26
Міністр Марыюш Камінскі падзякаваў памежнікам за самаадданасць і мужнасць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetwitter.com/Straz_Graniczna

"Ужо некалькі тыдняў вы ставіце апор міграцыйнаму патоку на польска-беларускай мяжы. Я цалкам давяраю вам ў вашых дзеяннях", - падкрэсліў у лісце да супрацоўнікаў Памежнай службы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі. Міністр падзякаваў памежнікам за самаадданасць і мужнасць.

Паводле статыстыкі Падляшскага падраздзялення Памежнай службы, з пачатку года супрацоўнікі гэтага падраздзялення на польска-беларускай мяжы затрымалі 871 чалавека, якія незаконна перасеклі мяжу. За ўвесь мінулы год агулам было затрымана 114 чалавек.

яс