Беларуская Служба

Віцэ-кіраўнік польскага МЗС: Сітуацыя ў Кабуле вельмі дынамічная

18.08.2021 09:29
У цяперашні час талібы не перашкаджаюць у міжнароднай эвакуацыі, заявіў Марцін Пшыдач.
Minister Przydacz
Minister PrzydaczFot.: Marcin Dławichowski/IAR

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) кажа, што невядома, колькі працягнецца цяперашняя сітуацыя ў кантраляваным амерыканцамі аэрапорце ў Кабуле. Аэрапорт у афганскай сталіцы – адзінае месца, з якога можна пакінуць краіну.

Паводле віцэ-міністра, у цяперашні час талібы не перашкаджаюць у міжнароднай эвакуацыі, якая была часткай пагаднення, заключанага ў мінулым годзе ў Катары паміж ЗША і талібамі:

-На дадзены момант атакі на аэрапорт не фіксуюцца. Не вядома аднак, як доўга такая сітуацыя будзе ўтрымлівацца, паколькі яна вельмі дынамічная. Цяжка прадугледзяць, што там будзе адбывацца ў перспектыве гадзінаў. Таму мы карыстаемся цяперашнімі магчымасцямі, каб неадкладна эвакуяваць тых, якія сапраўды маюць у гэтым патрэбу.

Міністэрства замежных спраў атрымлівае просьбы аб эвакуацыі ад асобаў, якія ў мінулым супрацоўнічалі з польскім ваенным кантынгентам у Афганістане. Па словах палітыка, з мэтай павышэння бяспекі палётаў амерыканцы вырашылі ачысціць узлётна-пасадачную паласу і агарадзіць аэрапорт.

IAR/аз

Талібы абвясцілі амністыю для дзяржаўных чыноўнікаў

17.08.2021 12:32
Афганскія талібы заклікалі дзяржаўных чыноўнікаў вярнуцца да працы.

Польшча дапаможа ЕС і НАТА ў эвакуацыі супрацоўнікаў з Афганістана

17.08.2021 18:32
У нас папрасілі дапамогі НАТА, ЕС і Міжнародны алімпійскі камітэт, заявіў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.