Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена 222 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

21.08.2021 12:28
У польскіх лякарнях з дыягназам карнавірус зняходзяцца 359 чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Alexandros Michailidis

За мінулыя суткі ў Польшчы выяўлена 222 заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памер адзін чалавек, – паведаміла Міністэрства аховы здароўя у суботу, 21 жніўня.

«Гэта апошні момант для таго, каб прышчапіцца перад надыходзячай чацвёртай хваляй каранавіруса», – пераконвае спецыяліст па інфекцыйных захворваннях прафесар Мілаш Парчэўскі. Ён нагадаў, што для выпрацоўкі імунітэту патрабуецца некалькі тыдняў.

У польскіх лякарнях з дыягназам карнавірус зняходзяцца 359 чалавек. Да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падлучаныя 40 пацыентаў. У сваю чаргу на каранціне перабывае 60581 чалавек.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы агулам было выяўлена 2 886 513 выпадкаў заражэння каранавірусам, ад гэты хваробы памерлі 75 316 чалавек.

iar/эж