За мінулыя суткі было выяўлена 185 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Польшчы.
Напярэдадні было праведзена 33 497 тэстаў на вірус. Найбольшая колькасць новых інфекцый выяўлена ў наступных ваяводствах: Мазавецкае - 32, Сілезскае - 20 і Апольскае - 18, а найменшае ў Заходнепаморскім ваяводстве - 4.
Колькасць выздаравеўшых павялічылася з учарашняга дня на 188 чалавек. Усяго ў Польшчы 2 656 143 чалавекі перанеслі каранавірус.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 2 886 698 выпадкаў захворвання на каранавірус. За гэты час памерла 75 316 інфіцыраваных.
юл