Беларуская Служба

Паявіліся першыя смяротныя ахвяры пажараў у Грэцыі

07.08.2021 09:02
Тысячы людзей былі эвакуіраваны з паўночных прыгарадаў Афін.
АфіныPAP/EPA/ORESTIS PANAGIOTOU

У раёне сталіцы Грэцыі чарговы дзень вецер разносіць самыя вялікія пажары за апошнія месяцы. У раёне пажараў загінуў пажарнік з добраахвотнай пажарнай каманды ў выніку абрынання фрагмента сцяны, а цела дырэктара гандлёва-прамысловай палаты Афін было знойдзена на адной з фабрык.

З аўторка пажар знішчыў сотні дамоў у паўночных прыгарадах Афін, тысячам людзей давялося бегчы ў бок узбярэжжа. Грэчаскім пажарнікам дапамагаюць службы з Францыі, Швейцарыі, Швецыі, Кіпра і Румыніі.

Гіганцкія пажары сталі вынікам спякоты на поўдні Еўропы. На мінулым тыдні ў мацерыковай Грэцыі тэмпература перавысіла 40 градусаў, улады Афін заклікалі жыхароў не выходзіць з дамоў.

Пажары таксама адбыліся ў суседніх краінах, у тым ліку ў Албаніі, Балгарыі і Паўночнай Македоніі. У Турцыі агонь гарыць больш за 10 дзён і прымусіў эвакуяваць турыстаў з паўднёвага ўзбярэжжа краіны. Восем чалавек загінулі, некалькі сотняў атрымалі раненні. Пажарнікі з Польшчы дапамагаюць у тушэнні пажараў.

ав