Беларуская Служба

Польскія пажарнікі прыбылі ў Турцыю, дзе дапамогуць гасіць пажары

08.08.2021 13:04
Турэцкі бок папрасіў дапамогі ў тушэнні пажараў на поўдні краіны. 
Montaż zestawu bambi bucket
Montaż zestawu bambi buckettwitter.com/KGPSP

Польскія пажарнікі і паліцэйскія пачалі дапамагаць гасіць пажары ў Турцыі, паведаміла Дзяржаўная пажарная служба ў Twitter. Паліцэйскі верталёт Black Hawk з ратавальнікамі прызямліўся сёння раніцай у горадзе Даламан на паўднёвым захадзе Турцыі.

«Пасля брыфінгу з камандзірам групы пачалася падрыхтоўка да паветраных аперацый. Адбыўся мантаж прылады bambi bucket. Мерапрыемствы будуць праводзіцца непадалёк ад гораду Іланлі», – гаворыцца ў паведамленні пажарнай каманды.

На борце верталёта восем паліцэйскіх лётчыкаў і тры пажарнікі, якія дапамогуць у барацьбе з пажарамі. Акрамя таго, экіпаж з трох чалавек з абсталяваннем, неабходным для тушэння пажараў з верталёта, дабраўся да Турцыі па сушы.

Турэцкі бок папрасіў дапамогі ў тушэнні пажараў на поўдні краіны. У цяперашні час у Турцыю адправіліся на дапамогу пажарнікі з некалькіх краін Еўрапейскага Саюзу, у тым ліку Харватыі і Іспаніі. Вяртанне ў краіну польскіх пажарных і паліцэйскіх запланавана на 15 і 16 жніўня.

IAR/нг