Беларуская Служба

Расія працягвае рэпрэсіі супраць крымскіх таратаў

17.08.2021 15:29
Сёння раніцай прайшлі ператрусы і арышты ў дамах крымскіх актывістаў.
ілюстраційне фотоPhoto: KlausHausmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расійскія ўлады затрымалі сёння ў акупаваным Крыме пяцёра актывістаў татарскай супольнасці. Гэта чарговыя дзеянні, накіраваныя супраць татарскага народа за апошнія дні.

Арышты і ператрусы ў татарскіх дамах пачаліся раніцай. Пяцёра арыштаваных – гэта крымска -татарскія актывісты, якія ўдзельнічалі, між іншым, у пратэстах супраць ранейшых палітычна матываваных рэпрэсій Расіі.

Адзін з іх, Рустэм Мурасаў, некалькі гадзін да арышту вярнуўся з расійскага Растова-на-Доне, дзе суд вынес прысуд доўгатэрміновага зняволення татарскім ісламскім актывістам – членам адной з забароненых у Расіі груп.

Паводле падлікаў украінскіх уладаў, у акупаваным Крыме па палітычных матывах расейцы ўтрымліваюць у турмах каля 100 чалавек. Большасць з іх – крымскія татары.

IAR/аз