Сёння з авіябазы ў Ласку ў Лодзінскім ваяводстве польскія жаўнеры адправяцца ў Ісландыю, дзе будуць служыць на працягу некалькіх наступных тыдняў. Такім чынам Польшча далучылася да групы дзесяці краін Паўночнаатлантычнага альянсу, адказных за ахову паветранай прасторы НАТА ў рэгіёне Ісландыі.
Польскі вайсковы кантынгент будзе налічваць да 140 вайскоўцаў і чатыры знішчальнікі F-16. Апрача патрульных палётаў, экіпажы самалётаў таксама будуць выконваюць вучэбныя палёты.
Упершыню Польшча планавала прыняць удзел у місіі ў Ісландыі ў 2010 годзе, аднак польскія ўлады адмовіліся ад гэтага плана з-за сусветнага фінансавага крызісу.
PAP/аз