Спікер Сейма Эльжбета Вітэк пачынае трохдзённы візіт у Эстонію, падчас якога яна правядзе перамовы са старшынёй эстонскага парламента Юры Ратасам і прэзідэнтам Эстонскай Рэспублікі Керсці Кальюлайд.
Эльжбета Вітэк прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў парламентаў Польшчы, Эстоніі, Літвы, Латвіі і Ісландыі, а таксама Еўрапейскага парламента.
У пятніцу – у Дзень незалежнасці Эстоніі – спікер польскага Сейма прыме ўдзел ва ўрачыстым паседжанні эстонскага парламента.
PAP/аз