У паўднёвых абласцях Украіны прапануюць перанесці пачатак школьнага года з-за «аксамітнага сезона» з 1 на 20 верасня. З такой прапановай выступіў старшыня Адэскай абласной дзяржадміністрацыі Сяргей Грыневецкі. Яго падтрымала кіраўніцтва Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей. Прапанова тычыцца не толькі школьнікаў, але і навучэнцаў ВНУ.
Прычына — у кліматычных зменах ды пазнейшага пачатку турыстычнага сезона, паведамляе «Украінская праўда». Чыноўнікі кажуць, што падаўжэнне сезона дазволіць павялічыць паступленні ў мясцовыя бюджэты і дасць працоўныя месцы тысячам жыхароў.
Прыморскія рэгіёны краіны патэнцыйна могуць дадаткова атрымаць у мясцовыя бюджэты каля 600 мільёнаў грыўнаў, з якіх 50% прыйдзецца на Адэскую вобласць.
«Практыка пераменнага раскладу пачатку навучальнага года (у залежнасці ад рэгіёна і кліматычных умоў) з'яўляецца досыць распаўсюджанай за мяжой, у прыватнасці ў Балгарыі, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландах, Румыніі, ЗША», — кажуць у Адэскай адміністрацыі.
юл