Амаль 13 тысяч чалавек атрымалі раненні, яшчэ некалькі сотняў лічацца зніклымі без вестак, паведамляюць дзяржаўныя службы.
У суботу на Гаіці адбыўся землятрус магнітудай 7,2. Амаль 60 000 будынкаў разбураныя, а 76 000 пашкоджаны. Найгоршая сітуацыя ў мястэчку Марыга.
Паводле ацэнак прадстаўнікоў ЮНІСЕФ, ад катаклізму пацярпела больш за паўмільёна дзяцей. У прыбярэжным горадзе Лес -Кае на футбольным полі пабудаваны часовыя сховішчы.
Апроч таго над выспай прайшоў цыклон «Грэйс», падчас якога выпала каля 40 сантыметраў ападкаў. Многія рэзервуары з пітной вадой былі пашкоджаны спачатку землятрусам, а затым трапічнай бурай.
Параненых падтрымлівае, між іншым, Польская гуманітарная арганізацыя, якая пачала збор сродкаў для дапамогі ахвярам.
ПР/юл