Беларуская Служба

Ангела Мэркель сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным

20.08.2021 09:27
Палітыкі абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі, Украіне, Афганістане і будаўніцтва Nord Stream 2.
Ангела Мэркель PAP/EPA/Patrick Scheiber / POOL

Сёння ў Маскве Ангела Мэркель сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Расійскія незалежныя СМІ звярнулі ўвагу, што візіт канцлера Германіі прыпадае на гадавіну нападу на Аляксея Навальнага. Радыё «Эхо Москвы» паведаміла, што ўлады ў Берліне шкадуюць, што да гэтага часу расійскі бок не распачаў расследавання для высвятлення абставінаў спробы атрычвання лідара апазіцыі.

Як паведамляюць расійскія крыніцы, падчас сустрэчы Ангелы Мэркель і Уладзіміра Пуціна будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя з сітуацыяй у Беларусі і Украіне, а таксама ў Афганістане. Сярод двухбаковых тэм палітыкі абмяркуюць таксама будаўніцтва газаправода Nord Stream 2.

Каментатары нагадваюць, што Ангела Мэркель, верагодна, апошні раз наведвае Расію ў якасці канцлера.
У сваю чаргу 22 жніўня канцлерка наведае Украіну, дзе прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіць яе «Ордэнам Свабоды»- найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Украіны.

У Кіеве будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковай і эканамічнай палітыкі, працэс рэформаў ва Украіне і выкананне Мінскіх пагадненняў.

PAP/IAR/аз