Эстонія святкуе Дзень незалежнасці. Роўна 30 гадоў таму краіна вырашыла абвясціць незалежнасць і пакінула Савецкі Саюз. Гэта адбылося на наступны дзень пасля так званага перавароту Янaева ў Маскве, які павінен быў спыніць дэмакратычныя змены ў Савецкім Саюзе.
Польшча адной з першых прызнала незалежнасць Эстоніі, нагадала спікер польская Сейма Эльжбета Вітэк, якая знаходзіцца з візітам у гэтай краіне:
- Тое што аб’ядноўвае палякаў і эстонцаў – гэта свабодалюбства. Аднак свабода немагчымая без пачуцця бяспекі.
Спікер польская Сейма прыме ўдзел у паседжанні парламента Эстоніі. Акрамя Эльжбеты Вітэк, у святкаванні Дня Незалежнасці прымаюць удзел кіраўнікі парламентаў Літвы, Латвіі і Ісландыі і старшыня Еўрапарламента Дэйвід Сасолі.
IAR/аз