Беларуская Служба

Украіну наведвае з візітам канцлер Германіі

22.08.2021 12:06
Ангела Меркель прыехала ў Кіеў з афіцыйным візітам, каб абмеркаваць газаправод «Паўночны паток-2».
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/CLEMENS BILAN / POOL Dostawca: PAP/EPA

Ангела Меркель наведвае ўкраінскую сталіцу напярэдадні Крымскай платформы – саміту, які збярэ ў Кіеве кіраўнікоў многіх еўрапейскіх дзяржаў. Аднак канцлер Нямеччыны зʼедзе раней і не зʼявіцца на сустрэчы, супраць якой пратэставала Масква.

Ангела Меркель праводзіць сёння перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскі. Бакі абмяркоўваюць пытанні бяспекі і двухбаковых адносін, кажуць у Кіеве, у тым ліку сітуацыю на ўсходзе Украіны. Да гэтага Меркель правяла ў Маскве перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Акрамя сітуацыі ў Данбасе таксама абмяркоўвалася тэму транзіту расійскага газу праз Украіну.

Такі план негатыўна ацэньваюць украінскія каментатары. Таксама тон, што Ангела Меркель сустрэлася з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным за некалькі дзён перад яе візітам у Кіеў.

Улады Кіева занепакоеныя перспектывай запуску газаправода «Паўночны паток -2», які злучае Германію і Расію, што можа істотна абмежаваць транзіт расійскага газу праз Украіну.

ПР/юл